Меню сайта

З нашага архіва:

...Фестываль Берагиня з'яўляецца эфектыўнай формай захавання і адраджэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і прыцягненні дзяцей і моладзі да нацыянальных культурных традыцый. Для ЮНЭСКА ахова нематарыяльнай культурнай спадчыны з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці Арганізацыі.

"Берагіня" - гэта пяшчотныя адносіны, арганізатарау, кіраунікоу самадзейных ансамбляу да дзяцей...

Даведка


Аутар канцэпцыі і кіраунік праекта


Козенка Мікалай Аляксеевіч

09.03.1951год

Гомельская вобласць,

г. Мазыр

Этнахарэограф, старшы навуковы супрацоунік лабораторыі традыцыйнага мастацтва аддзела народнай творчасці Беларускага дзяржаунага інстытута праблем культуры (з 1992).

Скончыу Магілеускае культасветвучылішча (1970), харэаграфічнае адзяленне Маскоускага дзяржаунага інстытута культуры (1978), аспірантуру інстытута мастацтвазнауства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі (1998).

Узнагароджаны знакам "за дасягненні у самадзейнай мастацкай творчасці" міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюза работнікау культуры (1989), шматлікімі граматамі і дыпломамі розных дзяржауных і грамадскіх арганізацый (1969 - 2001).

Даследуе харэаграфічную спадчыну беларусау, займаецца пытаннямі аднаулення, перамнасці, папулярызацыі і распаусюджвання традыцыйнай культуры: распрацоувае тэарэтычныя і практычныя аспекты фальклорнага фестывальнага руху на Беларусі.

З'яуляецца аутарам больш за 100 публікацый, аутар сцэнарыяу і сааутар каля 20 відэафільмау і тэлесюжэтау пра танцавальны фальклор.

Мастацкі кіраунік "Першага Міжнароднага фестывалю фальклору на Беларусі"(Пінск-МІнск, 1994), Другога Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод"(Гомель, 1999), Рэспубліканскіх фестываляу беларускага народнага танца (гг. Гродна, Мінск, 1990), "Палескі карагод" (Пінск, Брэсцкая вобласць, 1991). "Пярэзвы" (Бабруйск, Магілёуская вобласць, 1992), аутар ідэі, кіраунік Праектау, галоуны рэжысёр-пастаноушчык і балетмайстар Першага, Другога рэгіянальных, Трэцяга, Чацвёртага рэспубліканскіх фестываляу "Беларуская полька" (Чачэрск, 1993, 1994, 1996, 2000), фестывалю народнага мастацтва "Мядоцкі край і яго таленты"(в. Метча, Барысаускі раён, Мінская вобласць, 1997), Першага фестывалю фальклорнага мастацтва "Берагіня"(Акцябрскі, Гомельская вобласць, 1999); з'яуляецца адным з кіраунікоу і харэографам-рэпетытарам Нацыянальнай мастацкай дэлегацыі на ХХІІ Алімпійскіх гульнях у Маскве (1980).


Начальнік аддзела культуры Акцябрскага райвыканкама

Дырэктар рэспубліканскага фестываля фальклору і мастацтва "Берагіня"


Беразоуская Святлана Анатольеуна

10.03.1961год

г. Назараво Краснаярскі край

Начальнік аддзела культуры Акцябрскага райвыканкама (з 1988). Закончыла Магілёускае культасветвучылішча (1979), Ленінградскі ордэна Дружбы народау Дзяржауны інстытут культуры імя Н. К. Крупскай па спецыяльнасці "рэжысура драмы" (1985). З 1979 года працуе ва установах культуры раёна.

Па вынікам работы па рэалізацыі асноуных накірункау дзейнасці устаноу культуры за 1996, 1997 гг. раён вызначауся як адзін з лепшых сярод раёнау вобласці і узнагароджвауся дыпломам пераможцы спабортніцтва абласнога упраулення культуры і Ганаровай граматай акцябрскага райвыканкама.

Пад кірауніцтвам Беразоускай С. А. распачалася работа па даследванню традыцыйнай культуры краю, далучэнню розных колау насельніцтва да народнай спадчыны.

За актыуную работу па падрыхтоуцы і правядзенню Першага рэспубліканскага фестывалю народнага мастацтва Беларусі "Беларусь - мая песня" узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (1998).


Старшыня Акцябрскага райвыканкама

Гомельскай вобласці


Максіменка Аляксандр Уладзіміравіч

 

Наверх