Меню сайта

З нашага архіва:

...Фестываль Берагиня з'яўляецца эфектыўнай формай захавання і адраджэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і прыцягненні дзяцей і моладзі да нацыянальных культурных традыцый. Для ЮНЭСКА ахова нематарыяльнай культурнай спадчыны з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці Арганізацыі.

Рэзалюцыя

Навукова-практычная канферэнцыя "Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання", якая адбылася 2-3 красавіка 2008 года у г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці у рамках V Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва "Берагіня",

спасылаючыся на План мерапрыемствау па рэалізацыі Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, зацверджаны Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 07.08.2002 №218 рп (раздезел VІ, п. 95.2),

кіруючыся пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 05.03.2008 "Аб Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва "Берагіня"",

асэнсоуваючы вялікае ідэалагічнае і патрыятычнае значэнне традыцыйнай мастацкай культуры беларусау у сучасным адукацыйна-выхаваучым працэсе дзяцей моладзі,

адзначаючы інавацыйны характар праекта "Традыцыйная культура і дзеці",

падкрэсліваючы неабходнасць сумеснай працы Міністэрства адукацыі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у галіне эстэтычнага выхавання школьнікау, навучальнай і працоунай моладзі краіны,

сцвярджаючы неабходнасцьабугульнення сістэмы і методыкі далучэння дзяцей-школьнікау да традыцыйнай народнай культуры беларусау, якая склалася у Мётчанскай школе, школах Акцябрскага раёна і іншых рэгіёнах Беларусі,

лічачы неабходным пашыраць назапашаны станоучы вопыт выхавання і навучання сродкамі традыцыйнай народнай культуры падрастаючага пакалення,

прыняла 3 красавіка 2008 года гэтую рэзалюцыю, якая накіравана на аптымізацыю працэса далучэння дзяцей і моладзі да культурнай спадчыны Бацькоушчыны. У сувязі з гэтым канферэнцыя лічыць неабходным:

• пашырыць у сельскай мясцовасці сетку школ з этнанакірункам;

• Міністэрству адукацыі рапсрацаваць вучэбныя праграммы, хрэстаматыі і дапаможнікі на рэгіанальным матэрыяле (з мультымедыйнымі дадаткамі) для агульна адукацыйных школ з этнанакірункам па народнай харэаграфіі і народнаму музычнаму мастацтву (спевы, інструментальная музыка);

• Міністэрству культуры і Міністэрству адукацыі распрацаваць вучэбныя праграммы для сярэдніх спецыяльных устаноу сферы культуры і сферы мастацкай адукацыі па прадметах, вывучаючых нематэрыяльную культурную спадчыну Беларусі;

• па прыкладу Мінскай вобласці распрацаваць рэгіянальныя праграммы "Традыцыйная культура і дзеці"; пры распрацоуцы дадзенных праграм прадугледзець правядзенне навукова-практычных канферэнцый па краязнауству і традыцыйнай народнай культуры (матэрыяльнай і нематэрыяльнай);

• упрауленням адукацыі і культуры аблвыканкамау і аддзелам райвыканкамау пры стварэнні рэгіянальных праграм прадугледзець экспедыцыйную работу (пры умове ініцыятывы знізу) з наступным уключэннем вынікау даследавання у вучэбны працэс агульнаадукацыйных школ, пазашкольных устаноу, устаноу культуры і мастацствау;

• пры абласных, раённых і гарадскіх цэнтрах дзіцячай творчасці ствараць мастацкія калектывы комплекснага тыпу (у якіх удзельнікі маглі б авалодваць рознымі відамі народнага мастацтва);

• Міністэрству культуры і Міністэрству адукацыі зацвердзіць графік правядзення абласных конкурсау танцавальных пар - выканауцау народных танцау (па розных узроставых групах) і турнірау дзіцячых і маладзежных фальклорных калектывау;

• Беларускаму дзяржаунаму універсітэту культуры і мастацтвау павялічыць набор студэнтау на спецыялізацыі "Этнафоназнауства", "Духавыя інструменты"(народныя);

• Міністэрству адукацыі, упрауленням адукацыі аблвыканкамау, аддзелам адукацыі райвыканкамау забяспечыць мтогадовае правядзенне летнікау для фальклорных гурткоу з мэтай абмену вопытам навучання дзяцей і моладзі розным відам і жанрам аутэнтычнага народнага мастацтва; пры арганізацыі летнікау абапірацца на практыку нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі;

• у мэтах кадравага забяспячэння працэсу захавання фальклору у месцах яго караневага бытавання - на весцы - рэкамендаваць РІВШ БДУ разгледзець пытанне пра уключэнне агульнадзяржауны класіфікатар ОК РБ "Спецыяльнасці і спецыялізацыі" накірунку "Мастацтва вуснай традыцыі" спецыяльнасці "Народная творчасць".

Друкаваць  | Наверх