Меню сайта

З нашага архіва:

...Фестываль Берагиня з'яўляецца эфектыўнай формай захавання і адраджэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і прыцягненні дзяцей і моладзі да нацыянальных культурных традыцый. Для ЮНЭСКА ахова нематарыяльнай культурнай спадчыны з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці Арганізацыі.

"Берагіня" - гэта пяшчотныя адносіны, арганізатарау, кіраунікоу самадзейных ансамбляу да дзяцей...

Месца правядзення

Акцябрскі

Акцябрскі раён размешчаны на пауднёвым захаде Гомельскай вобласці. Утвораны 28 чэрвеня 1939 года. Плошча састауляе 138 тыс. га. Насельніцтва - 26,6 тысяч чалавек - у сельскай мясцовасці. Цэнтрам з'яуляецца гарадскі пасёлак Акцябрскі на рацэ Нератоука (прыток Пцічы). Тэрыторыя раёна адміністратыуна падзелена на 8 сельскіх Саветау, у якіх маецца 77 населеных пунктау.

На тэрыторыі раёна размешчаны рэспубліканскі біялагічны заказнік "Акцябрскі", працякае 10 рэк, у тым ліку Пціч, Арэса, Трэмля, Нератоука, 10 магістральных каналау, 62% тэрыторыі пакрываюць лясы: хваёвыя і хваёва-шаракалістныя, дубова-грабавыя. Агульная плошча балот - 14 тысяч га. Тут жа і фаунаністычны заказнік-журавіннік "Бабінец". Зямля Акцябрскага багатая таксама на нафту, калійныя і каменныя солі.

Адметнасць і сваесаблівасць нашых мясцін на іншыя куточкі Беларусі падмячаюць усе, хто упершыню наведваецца на Рудабельшчыну - Акцябршчыну. Не адну значную старонку у гісторыі нашай краіны упісала яна.

Першыя пасяленні на тэрыторыі раёна датуюцца бронзавым стагодзем. Тут жа выяулены помнікі матэрыяльнай культуры жалезнага веку. У раннім жалезным веку тут існавалі паселішчы мілаградскай і зарубінецкай культур. Выяуленныя курганныя могільнікі каля весак Мёдухау (хутар Бунева), Майсееука, Ражаноу, Гарохавічы, Харомцы, Чорныя Брады, гарадскі пасёлак Акцябрск па знешнім выглядзе можна аднесці да ХІ - ХІІІ ст. ст. гардзішчы каля вёсак Валосавічы і Майсееука маглі выкарыстоувацца чалавекам на працягу жалезнага веку і сярэдневечча.

У VIII - IX ст. ст. тэрыторыю раёна насялялі усходне-славянскія плямены дрыгавічоу. З канца Х ст. яна у складзе Тураускага княства. З канца ХІІІ ст. - пачатак ХІV ст. у складзе Вялікага Княства Літоускага. Пасля Люблінскай уніі 1569 года у складзе Рэчы Паспалітай, Мазырскім павеце Мінскага ваяводства і Слоніскім павеце Навагрудскага ваяводства. Сяло Рудабелка (Рудыя Белкі) вядома з сярэдзіны XV ст. неаднаразова здавалася у часовае трыманне ці у арэнду буйным магнатам Вялікага Княства Літоускага (Мікалаю Радзівілу і яго нашчадкам). Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) - у складзе Расійскай імперыі. З сярэдзіны XVIII ст. Рудабелка - цэнтр войтауства. Прыкладна у гэтыя ж гады уладальнікам Рудабелкі і бліжейшіх да яе весак становіцца паручнік Кінбурскага драгунскага палка Дамінік-Восіп Лапа. Яго нашчадак - Міхаіл Лапа - за удзел у паустанні 1825 года быу пазбаулены права, уладанне яму было вернута і у 1867 г. маёнтак належыць генерал-маёру О. Ф. Ліліенфельду. Апошняй уладальніцай Рудабелкі была жонка камергера найвышэйшага двара Н. М. Іваненка.

Само месцазнаходжання Рудабелкі вызначыла характар мясцовых жыхароу, іх заняткі і традыцыі. Дарэчы адзначаюць, што на Рудабельскай зямлі жылі і жывуць людзі розных нацыянальнасцей: беларусы, рускія, палякі, украінцы, яурэі, а з сярэдзіны ХІХ ст. і латышы. Розныя нацыянальнасці, пераход ад аднаго дяржаунага ладу да другога вызначылі веравызвалення насельніцтва. На тэрыторыі Рудабельскай воласці дзейнічалі і дзейнічаюць як праваслауныя цэрквы, так і каталіцкія касцёлы.

Як неадменная частка матэрыяльнай культуры народнае мастацтва Рудабельшчыны здауна насіла пераважна дэкаратыуны-прыкладны характар. Плецены кашэль з саломы, драуляны коуш, тканы льняны ручнік, гліняны гладыш прызначаліся для выкарыстання у хатняй гаспадарцы.

Народныя майстры выкарыстоувалі танныя і легкія у апрацоуцы матэрыялы: дрэва, гліну, лён, шэрсць, салому, лазу. добры густ і выпрацаваны стагоддзямі вопыт дазволілі стварыць з гэтых матэрыялау вырабы, якія не уступаюць сваімі якасцямі, творамі з дарагіх матэрыялау.

Калі спыніцца на архітэктурных пабудовах таго часу, то наілепшымі прыкладамі майстэрства будуць: брама на могілках у вёске Харомцы, пабудованая мясцовымі майстрамі з дрэва у канцы ХІХ стагоддзя (Брама з'яуляецца помнікам народнага дойліцтва, адзіны на Беларусі) і парк, таксама у веске Харомцы на усходняй ускраіне, які з'яуляецца помнікам сядзібна-паркавага ансамбля ХІХ стагоддзя.

Старажытная назва Рудабелка, з якой звязана столькі паданняу, значных падзей, сталася гістарычнай памяццю. Новая паслярэвалюцыйная рэчаіснасць зрабіла свае. У выніку аб,яднання Рудабелкі, Карпілаукі і Рудні утвораны гарадскі паселак Акцябрскі. Аб падзеях 1917 -1918 гг. у Рудабелкі лепей С. Грахоускага (яго аповесь “Рудабельская рэспубліка”) не напішаш.

У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны на тэррыторыі раёна быу створаны знішчальны батальён, арганізатарамі і кіраунікамі якога былі першы сакратар Акцябрскага РК КП(б) Б Ц. П. Бумажкоу і Ф. І. Паулоскі, якім, дарэчы, першым з партызан было просвоенна званне Героя Савецкага Саюза.

З восені 1941 да студзеня 1944 года раён уваходзіу у Акцябрска – Любанскую партызанскую зону. На яго тэрыторыі дзейнічалі усе органы Савецкай улады, працавалі школы, выдаваліся газеты “Звязда”, “Народны мсцівец”. Фашысты называлі Акцябрскі “другой Масквой”. Толькі аднойчы за час вайны, у красавіку 1942 года, фашысты увайшлі у Акцябрскі. Вынікам гэтага сталі спаляныя вескі раёна, якія больш не аднавіліся: Вежын, Гаток, Колбік, Перакалле,  Селішча, Смаловіца, Смуга, Харомнае.

На тэрыторыі Акцябрскага раёна у 1944 годзе савецкія танкісты М.А. Бухтаеу і Д. Е. Камароу падпаленай машынай таранілі і вывелі са строю браняпоезд працауніка. Трэба адзначыць, што гэта адзіны выпадак такога тарану у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Роман Сяргей Дзям,янавіч, гвардыі радавы, у час прарыву абароны праціуніка у в. Пружынішчы (Акцябрскі раён) паутарыу подзвіг Аляксандра Матросава: Закрыу сабой амбразуру дзота.

Пасля вызвалення тэрыторыя раёна уяуляла сабой зону страшэннага спусташэння. Прамысловыя прадпрыемствы былі ушчэнт разбураны. Спалены 18 весак. Маемасць калектыуных гаспадарак была раскрадзена. Не засталося тэхнікі у былой МТС. З-за недахопау коней і трактароу у якасці цяглавай сілы на веснавой сяубе і баранаванні шырока выкарыстоуваліся каровы. Аралі на сабе. Да восені 1944 года у раёне усе калгасы цалкам былі адноулены, аднавіла сваю работу МТС “20 год Кастрычніка”. У канцы 50- пачатку 60-х г г. у раене пачалася меліярацыя.

Але не толькі сваей працай праславіуся раен у тыя гады. У веске Чырвоная Слабада існавау народны хор. Маладыя прыгожыя дзяучаты, удзельніцы хору, атрымалі не адну узнагароду за свае пеучае майстэрства.

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС Акцябршчыны прыняла 2,5 тысяч перасяленцау з Нараулянскага і Брагінскага раенау. Для іх толькі на весцы пабудавана 800 дамоу. У раенным цэнтры гэта мікрараен “Меліяратар”, паселак Нараулянскі і стокватэрны жылы дом у першым мікрараене.

У 90-х гадах актывізавалася работа па збору фальклору, традыцыйных рамествау, абрадау, свят на Акцябршчыне. Добры матэрыял быу здабыты у час экспедыцыі Мінскага інстытута культуры, аддзела харэаграфіі Рэспубліканскага універсітэта, Гомельскага абластнога навукова-метадычнага цэнтра культуры.

Прыгожыя і самабытныя мясціны Прыпяцкага Палесся. Як нідзе тут захаваліся традыцыі. Асабліва шырокае распаусюджанне на тэррыторыі раена атрымалі вырабы народных майстрау з дрэва, якія звяртаюць на сябе увагу сваей пластычнасцю, скульптурнасцю і цэласнасцью формы. Вельмі папулярнымі відамі народнага мастацтва раена з,яуляецца ткацтва. У цяперашні час вырабы народных майстроу узбагачаюцца больш шырокай гамай колерау, ускладняецца іх форма, прымяняюцца новыя метады прыемы апрацоукі матэрыялау. Прыкметна адраджаецца народнае мастацтва зараз, узнікаюць новыя віды мастацкай творчасці.

Гісторыю раена ствараюць людзі. На Акцябрскай зямлі нарадзілася шмат талентау. Гэта прафесар, член Саюза мастакоу Беларусі, лаурэат Дзяржаунай прэміі Рэспублікі Беларусь (1996 г.) Дробау Леанід Міканоравіч; пісьменнік, паэт, заслужаны работнік культуры Правасуд Уладзімір Рыгоравіч; паэт, член саюза пісьменнікау СССР Смагаровіч Марк Станіслававіч; яурэйскі паэт Ліушыц Мендл Нохімавіч; намеснік міністра па справах Садружнасці Незалежных дзяржау Рэспублікі беларусь Шаладонау Васіль Іванавіч – дэпутат Вярхоунага Савета 12-га склікання, Уладзімір Федаравіч Голубеу і многія іншыя.

Наверх