Акцябрская зямля здауна славіцца адметнай мастацкай культурай, спеунымі і танцавальнымі традыцыямі, народнымі музыкамі і майстрамі, захавальнікамі старажытнай народнай творчасці, а таксама сваімі традыцыйнымі каляндарнымі і сямейнымі святамі, абрадамі і звычаямі.
На гасціннай акцябрскай зямлі, адным з наібольш значных і любімых святау амаль десяць год з'яуляецца цудоуны фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня". Кожны раз фестываль аб'ядноувае апантаных людзей, зацікауленных у захаванні сваіх каранёу і сваёй культуры.
Кожнаму "Берагіня" дае магчымасць дакрануцца да неуміраючай прыгажосці беларускай песні, танца, спасцігнуць глыбіню жыццевай філасофіі, этыкі і маралі. Тут дзеці і моладзь вучацца берагчы і памнажаць народныя традыцыі. Трэба адзначыць, што фестываль, які спачаткубыу справай аднаго невялічкага раёна, вырас да статуса "Рэспубліканскі" і, напэуна, становіцца сапраудным міжнародным мастацкім форумам, дзякуючы падтрымцы ЮНЭСКА. Сёлета у фестывале прымаюць удзел маладзёжныя фальклорныя калектывы з Расіі і Украіны, Малдовы, Літвы і Польшчы.
Адметнасць і адрозненасць фестывалю "Берагіня" ад многіх іншых, якія праводзяцца на Беларусі, заключаецца перш за усё у навукова-абгрунтаванай канцэпцыі, дакладна распрацаваных умовах і зместу, якія найлепшым чынам адпавядаюць самой назве "Берагіня", адлюстроуваючай глыбокі сэнс і спрадвечную сутнасць народнага мастацтва і навукоуцау, прынясе шмат радастных сустрэч.
Кожны з удзельнікау фестывалю зауседы годны апладысментау і асобнай павагі, усе выкладваюца па поунай і, пэуна, прызы ужо не галоунае для іх...Застаецца с нецярпеннем чакаць, што падчас "Берагіня 2010" на Акцябршчыне збярэцца яшчэ болей калектывау.
Наверх ↑