Меню сайта

З нашага архіва:

...Фестываль Берагиня з'яўляецца эфектыўнай формай захавання і адраджэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і прыцягненні дзяцей і моладзі да нацыянальных культурных традыцый. Для ЮНЭСКА ахова нематарыяльнай культурнай спадчыны з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці Арганізацыі.

"БЕРАГІНЯ" у ВОДГУКАХ

"Берагіня" — амаль адзіны фестываль, дзе так шануюць удзельнікау і гасцей. Столькі дыпломау уручана! Столькі сапрауды каштоуных падарункау! А якая кніга выдадзена! Там пра кожнага удзельніка столькі напісана, можна лічыць, што усе трапілі у гісторыю з асабістай гісторыяй!

Вельмі шкада, што "Берагіню" бачылі толькі жыхары пасёлка Акцябрскі ды самі удзельнікі, што яна не паутараецца у Мінску, не паказваецца па тэлебачанні, таму што на "Берагіню" прывозяць самы унікальны вопыт па узнауленню адыходзячых жанрау фальклору.

Гэта проста "дзяржава у дзяржаве" у лепшым сэнсе, у якой суіснуюць, са-творчасць: дзеці, педагогі — энтузіасты, навукоуцы — этнографы, дзяржауныя кіруючыя структуры, журналісты.

Ларыса Рыжкова

мастацкі кіраунік узорнага фальклорнага гурту "Калыханка" г.п.Міханавічы, Мінскі раён.


... К табе я у думках залятаю

І там душою спачываю ...

... А ці даводзілася вам на нейкі момант перанесуіся у казку?...Ці даводзілася на некаторы час апынуцца у атмасферы чысціні і любві, дабразычлівасці і сумленнасці, радасці і прыгажосці?...

А вось мне пашанцавала! Мне пашчасціла пабываць на "Берагіне"! Гэта непауторны, яскравы, унікальны па сваім змесце фестываль пакінуу у маёй душы самыя добрыя, самыя пяшчотныя, самыя светлыя думкі і пачуцці.

Беларусь — гэта краіна талентау. І "Берагіня" — гэтаму непахіснае сцвяржэнне!

Дар'я Латушка

салістка Беларускага дзяржаунага заслужанага хараграфічнага ансамбля "Харошкі"


Фестываль "Берагіня" на сёняшні дзень — новая кветка у развіцці фестывальнага руху на Беларусі. Ён не толькі можа, ён павінен стать правобразам для будучага міжнароднага фестывалю сапрауднай дзіцячай творчасці.

"Берагіня" — фестываль будучага у цяперашнім часе ён патрабуе асаблівай увагі з боку арганізатарау, якія абавязаны захаваць яго дух і унікальнасць.

Фестываль "Берагіня" дае падставу для разважанняу пра неабходнасць развіцця дзіцячай харэаграфічнай творчасці на аутэнтычнай аснове. Гэта свята танца, шчырай радасці, натхнення.

Мікалай Дудчанка

заслужаны дзеяч мастацтвау Рэспублікі Беларусі


... Унікальным з'яўляецца фэстываль фальклорнага мастацтва "Берагіня": ён накіраваны на адраджэнне традыцыйнай культуры; адметны колькасцю ўдзельнікаў — пажылых людзей і дзяцей рознага ўзросту, мясцовым рэпертуарам фэставых калектываў, сур'ёзны па складзе экспертнай групы. цікавы і тым, што ў рамках фэстывалю фальклорнага мастацтва "Берагіня" праводзяць навукова-практычныя канферэнцыі.

...Такія фестывалі, як беларуская "Берагіня", неабходныя ўсім - і ўдзельнікам, і гледачам, і сталым, і дзецям, і ў вёсцы, і ў горадзе, і для сённяшняга і будучыні славян, народаў Беларусі, Расіі, Украіны, на балазе будучыні нашых дзяцей!...Гэта неабходна падтрымліваць і берагчы!

Уладзімір Годовскі

Прафесар, загадчык харэаграфіі Ровенскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта, кандыдат педагагічных навук, Украіна.


Наверх