Меню сайта

З нашага архіва:

...Фестываль Берагиня з'яўляецца эфектыўнай формай захавання і адраджэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і прыцягненні дзяцей і моладзі да нацыянальных культурных традыцый. Для ЮНЭСКА ахова нематарыяльнай культурнай спадчыны з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці Арганізацыі.

Умовы правядзення

VI Рэспубліканскага фестывалю фальклорага мастацтва "Берагіня"


I. Агульныя умовы


VI Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня" праводзіцца на падставе плана мерапрыемствау па рэалізацыі Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ад 7 жніуня 2002 г. № 218 рп, зацверджаным распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення фестываляу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, фінансуемых з рэспубліканскага і (ці) мясцовых бюджэтау, зацверджаным пастановай Савета Міністрау Рэспублікі беларусь ад 18 красавіка 2006 г. №521 і палажэнні аб рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва "Берагіня", зацверджаным Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь №9 ад 05.03.2007 г.


2. Мэты фестывалю


Фестываль праводзіца у мэтах:

• вывучэння,аднаулення і захавання мясцовых (лакальных) традыцыйных культур, іх заснавання шляхам вуснага пераймання;

• фарміравання каштоуных арыенцірау беларускага грамадства у кірунку асэнсавання значнасці традыцыйнага мастацтва у сістэме сучаснай беларускай і сусветнай культуры;

• сумеснай дзейнасці устаноу адукацыі, культуры а таксама сям'і ва усебаковым выхаванні падрастаючага пакалення сродкамі народнай спадчыны беларусау;

• пашырэнне геагрфіі далучэння дзяцей, падлеткау, моладзі да гісторыка-культурных каранёу сваёй Бацькаушчыны;

• арганізацыі традыцыйных форм вольнага часу жыхароу краіны ;


3. Удзельнікі фестывалю


У фестывале прымаюць удзел дзіцячыя фальклорныя калектывы, аутэнтычныя гурты, танцавальныя пары-выканауцы народных пабытовых танцау індывідуальныя выканауцы (салісты) творау розных відау традыцыйнага мастацтва, якія вывучаюць, пераймаюць і папулярызуюць аутэнтычную мастацкую культуру свайго краю.


Падрабязней з умовамі правядзення фестывалю можна тут

Наверх