Меню сайта

Пераможцы:

"Берагіня" - гэта пяшчотныя адносіны, арганізатарау, кіраунікоу самадзейных ансамбляу да дзяцей...

Канферэнцыя

"Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання"


Навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання” – адна з важных частак рэспубліканскі адукацыйна-культаралагічнай праграммы “Традыцыйная культура і дзеці”, якую на працягу эмаль дванаццаці гадоу актыуна укараняюць у практыку школьнай, пазашкольнай і клубнай мастацкай творчасці супрацоунікі лабараторыі традыцыйнага мастацтва Беларускага дзяржаунага інстытута праблем культуры, работнікі культуры і адукацыі у рзгіенах. У падмурку інавацыі ляжыць, з аднаго боку, нацыянальная ідэя, з другога – духоунае узвышэнне асобы: дзіцяці, падлетка, маладога чалавека, якія далучаюцца праз разнастайныя практычныя і інтэлектуальныя формы да шматлікіх праяу нематэрыяльнай і матэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны сваёй Бацькаушчыны, што абуджае у іх не толькі родавую памяць, але і фарміруе нацыянальную свядомасць і годнасць асобы стваральніка будучыні Беларусі. Дзейснымі механізмамі рэалізацыі праграмы выступаюць рознауроуневыя доугатэрміновыя праекты фальклорнага фестывальнага руху “Берагіня”.Як і іншыя інавацыі, праект “Навукова-практычныя канферэнцыя “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання”” мае сістэмны, мэтанакіраваны характар і рэалізуецца у рамках фестываляу. Адметнасць яго у тым, што разам са знанымі вучонымі і практыкамі у галіне культуры, адукацыі, мастацтва краіны у канферэнцыі удзельнічаюць дзеці, якія вывучаюць гісторыю і мастацкую спадчыну  свайго краю. І такіх дзяцей становіцца усё больш.

М. А. Козенка

Наверх