Меню сайта

З нашага архіва:

...Фестываль Берагиня з'яўляецца эфектыўнай формай захавання і адраджэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і прыцягненні дзяцей і моладзі да нацыянальных культурных традыцый. Для ЮНЭСКА ахова нематарыяльнай культурнай спадчыны з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці Арганізацыі.

“ЖЭМЭРВА”

фальклорны ансамбль таварыства “Музей малой айчыны у Студзіводах”

Мастацкі кіраунік Анна Фіёнік


Біяграфія:


Назва калектыву “Жэмэрва” — гэта у мове падляшскіх беларусау не што іншае, як кампанія вясёлых, дзяцей i малодшай моладзі. У калектыве – дзве узрастовыя группы: 11 асоб моладзі 14-16 гадоу і 6 асоб старэйшай моладзі 19 – 35 гадоу.

Музыкальным кірауніком з’яуляецца Анна Фіенік, праграмным – Дарафей Фіенік, кансультантамі – Сяргей Алёнкін, Ірына Мазюк і Альжбета Фіенік.

“Жэмэрва” дзейнічае з 2003 г., займаецца выконваннем, а таксама запісам, апрацоукай і папулярызацыяй традыцыйнага фальклору беларусау Падляшша.

Члены калектыву вучацца таксама даунім рамёствам: ткацтву, вышыуцы, вырабам з саломы, выцінанцы.

У рэпертуары “Жэмэрва” – песні, абрады, карагоды, гульні; яны пачынаюць таксама займацца танцамі. У мінулым годзе запісалі і выдалі першы дыск.

Выступау дагэтуль на канцэртах, фестывалях і канферэнцыях у Польшчы, Беларусі і Грэцыі.

“Жэмэрва” – лаурэат ХV агульнапольскага фестывалю “Беларуская песня – 2008” у Беластоку.



Наверх