Меню сайта

З нашага архіва:

...Фестываль Берагиня з'яўляецца эфектыўнай формай захавання і адраджэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і прыцягненні дзяцей і моладзі да нацыянальных культурных традыцый. Для ЮНЭСКА ахова нематарыяльнай культурнай спадчыны з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці Арганізацыі.

«НЕЖАЧКІ»

узорны фальклорны гурт установы адукацьі “Pacoнскі цэнтр пазашкольнай работы” Віцебскай вобласці

стваральнік мастацкі кіраунік калектыву

Валянціна Ліцвінова


Біяграфія:


Фальклорны гурт “Нежачкі” створаны у лістападзе 1999 г. з вучняу 3—5-га кл. Расонскай сярэдняй школы Імя П. М. Машэрава, у 2005 г. нададзена найменне “Узорны”.

Спачатку гурт толькі танцавау. Праз пэуны час звярнуліся да носьбітау мясцовых традыцый, ад ix перанялі спеуны, музычны, вусна-паэтычны, харэаграфічны рэпертуар, абрады, гульні; манеру выканання. На падставе мясцовых этнічных узорау адрадзілі свой касцюм. Багата творау i умельствау засвоілі ад Марьи Ільінічны Гурынай (и. Галубова), бабулі удзельніка гурту Аляксандра Якаулева.

Вялікая увага у калектыве надаецца традыцыйнаму этыкету i народнай педагогіцы, строгаму патрабаванню захоуваць акуратнасць у адзенні i прычосках, мастацкаму i фізічнаму удасканальванню дзяцей.

Рэпертуар гурту адлюстроувае багацце i разнастайнасць рэгіянальнага музычнага i харэаграфічнага мастацтва, народнай прозы; пастаянна папауняецца творамі, знойдзенымі падчас фальклорных (экспедыцый на Расоншчыне.

“Нежачкі” з'яуляюцца удзельнікам рэспубліканскай прагра-мы “Этнакультурнае выхаванне i дзеці”.

Гурт — лаурэат усебеларускага фестывалю “Беларусь — мая песня” (2005 г.), IV Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” (2006 г.), I Рэспубліканскага фестывалю ”Калядны фэст”; удзельнік II Рэспубліканскага фестывалю на-роднага танца “Беларуская полька” (у конкурсе танцавальных пар удзельнікі занялі 2-е, 3-е i 6-е месцы), дыпламант III Рэспубліканскага фестывалю “Берапня” (2004 г.).



Наверх