Меню сайта

З нашага архіва:

...Фестываль Берагиня з'яўляецца эфектыўнай формай захавання і адраджэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і прыцягненні дзяцей і моладзі да нацыянальных культурных традыцый. Для ЮНЭСКА ахова нематарыяльнай культурнай спадчыны з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці Арганізацыі.

«БЕРАГІНЯ»

узорны фальклорны гурт дзяржаунай установы адукацьі “Мётчанскі навучальна педагаічны комплекс дзщячы сад-школа з этнаграфічным накірункам

Барысаускага раёна” Мінскай вобласці


Біяграфія:


“Берагіня” вядзе адлік свайго існавання з 1996 г., у 2001 г. нададзена найменне “узорны аматарскі калектыу”.

Заснавальнікамі i кіраунікамі калектыву з'яуляюцца этнахарэолаг, старшы навуковы супрацоунік аддзела традыцыйнай культуры Беларускага дзяржаунага ушверсітэта культуры i мастацтвау Мікалай Козенка і намеснік дырэктара школы, фіолаг, народны музыка Антанта Абрамовіч.

“Берагіня” — рознаузроставая суполка шчырых прыхільнікау i даследчыкау традыцыйнай культуры роднай вёскі i яе ваколіц. Гурт жыве i дзейнічае згодна з уласным статутам.

Назва гурту абранау адпаведнасці з творчым крэда — вывучаючы традыцыйную танцавальную i музычную культуру, народнае празаічнае мастацтва, дэкаратыуна-ужытковую творчасць беларусау, зберагаць i распаусюджваць мастацкія традыцыі свайго краю.

Рэпетыцыі i выступленні “Bepaгіні” нагадваюць гульню, на працягу якой дзеці становяцца то спевакамі, то танцорамі, то музы камі, то апавядальнікамі — кожны “артыст” можа быць салістам.

Раскрываючы i удасканальваючы свае мастацкія здольнасці, вы канауцы натуральна i нязмушана засвойваюць этыкет партнёрскіх узаемін, вучацца быць стараннымі, цярплівымі i добрымі Дэвіз кожнага удзельніка — быць не падобным да іншых і прыгожым, як усе.

Адметнасцю гурту з'яуляецца таксама i тое, што “артысты”апранаюцца у святочныя стpoi, пашытыя з улікам мясцовых трэдыцый i аздобленыя рукамі дзяцей, бацькоу i настаунікау.

Рэпертуар гурту адлюстроувае багацце i разнастайнасць беларускага, асабліва мясцовага танцавальнага, гульнявога i музычнага фальклору: старадаунія i больш позняга паходжання танцы у выкананні гурту («Лявоніха», «Мяцеліца», «Селішчанскі вальс», полька «Разява», «Грачанікі»), пар («Субота», «Мільён», «Сто адзш», «Падзікатр», полькі «Кацярынка» i «Жыдовачка»), па аднаму («MiKiTa», «Барыня»). Удзельнік калектыву водзяць карагоды («А мы проса сеялі», «Заінька», «Ляцелі дзве пцічкі», «Мак»), гуляюць у «Яшчура», «Рэпку», «Квактуху», «Баба, ніткі парвалося», спяваюць абрадавыя (песні народнага календа i сямейна-родавага цыкла), пазаабрадавыя песні, прыпеукі; сольна i кладзе ансамбля выконваюць найгрышы.

“Берагіня” — лаурэат міжнародных фестываляу: «Сожскі карагод» (Гомель, 1999), «Палескі карагод» (Пінск, 2000), ”Intervolc” (Францыя, Лё Пюі, 2004), “Барысаускі прыстанак” (Барысау, 2005); рэспубліканскіх фальклорных фестываляу «Беларуская полька» 'Чачэрск, 2000), «Берагіня» (г. п. Акцябскі, 1999, 2004). Амаль палавіну удзельнікау гурту — лаурэаты I Рэспубліканскага конрсу танцавальных пар — выканауцау народных побытовых танцау (Чачэрск, 2000).

Канцэртмайстры — Людміла Буяк (гармонік), Валерыя Сакалоуская (цымбалы), Ганна Кудрашова, Ілья Ліцвін — вясельны барабан.

Майстры - кансультанты па касцюмах — Інэса Абрамовіч, Зінаіда Паулавец. «Грачанш»



Наверх