Меню сайта

З нашага архіва:

...Фестываль Берагиня з'яўляецца эфектыўнай формай захавання і адраджэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і прыцягненні дзяцей і моладзі да нацыянальных культурных традыцый. Для ЮНЭСКА ахова нематарыяльнай культурнай спадчыны з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці Арганізацыі.

"СУНІЧКІ"

узорны фальклорны калектыу Стайскай дзіцячай школы мастацтвау

Лепельскага раёна

мастацкі кіраунік Вераніка Хомбак


Біяграфія:


Дзіцячы калектыу «Сунічкі» створаны у 1996 г. з мэтай вывучэння i практычнага засваення гістарычнай i культурнай спадчыны сваей малой радзімы. Малодшая, сярэдняя i старэйшая групы калектыву аб'ядноуваюць каля 80 удзельнікау — вучняу i настаунікау.

У сваім рэпертуары захоувае разнастайныя песенныя, танцавальныя творы, узоры народнай прозы. Удзельнікі калектыву навучаюцца не толькі музыцы i танцам, але i розным відам народнага дэкаратыуна-побытавага мастацтва.

«Сунічкі» маюць шматлікія узнагароды, сярод ix найбольш дарагія для калектыву: дыпломы лаурэата I i II ступеняу фестывалю народнага мастацтва Беларусі «Беларусь — мая песня», лаурэата III ступені I міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Золотая пчёлка» (2003 г.) i I Рэспубліканскага турнірy салістау — выканауцау творау народнай спадчыны на IV Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня-2006”. Калектыу — лаурэат абласнога фестывалю конкурсу фальклорных калектывау, спевакоу, музыкау i танцорау (2002 г.), дыпламант міжнароднага свята фальклору на «Славянскім базары».



Наверх