узорны фальклорны калектыу Ліплянскага сельскага дома культуры
Лельчыцкага раёна
Гісторыя дзіцячага фальклорнага калектыву «Карагод» пачалася у 2000 г. са стварэння на базе Ліплянскага СДК гур¬ту народных побытавых танцау. Спачатку гэта быу невялікі гурт, у склад якога увайшлі 12 хлопчыкау i дзяучынак ва узросце сямі гадоу. «Карагод». з'яуляецца спадарожнікам народнага фальклорнага ансамбля «Вяснянка». Разам з дарослымі прымаюць удзел у разнастайных народных святах i абрадах вёскі.
Падчас выступленняу дзеці ураджваюць натуральнасцю паводзін, той унутранай культурай, якая арганічна фарміруецца не у шуме апладысментау, а у крапатлівай, уважлівай рабоце па авалодванню мясцовымі традыцыямі народнага мастацтва. Гэта таленавітыя дзяучынкі i хлопчыкі, якія развіваюць свае мастацкія здольнасці у розных накірунках — спевах, танцах, гульнях.
Удзельнікі калектыву апранаюцца у святочнае убранне, пашытае i аздобленае рукамі маладога майстра Наталлі Іванауны Калеснік, якая з'яуляецца кірауніком аматарскага аб'яднання «Умельцы» дома культуры.
Наверх ↑