Меню сайта

З нашага архіва:

...Фестываль Берагиня з'яўляецца эфектыўнай формай захавання і адраджэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і прыцягненні дзяцей і моладзі да нацыянальных культурных традыцый. Для ЮНЭСКА ахова нематарыяльнай культурнай спадчыны з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці Арганізацыі.

"НЕКРАШЫНКА"

узорны фальклорны ансамбль Валосавіцкага сельскага дома народнай творчасці Акцябрскага раёна

мастацкі кіраунік Валянціна Кульбіцкая


Біяграфія:


Дзіцячы фальклорны калектыу «Некрашынка» створаны у 1998 г. подчас падрыхтоукі да I фестивалю фальклорнага мастацтва «Берагіня». У 2005 г. яму нададзена найменне «Узорны».

Калектыу праводзіць вялікую працу па аднауленню мясцовых народных свят, песень, танцау. Удзельнікі гурту імкнуцца захаваць мясцовы стыль у перапетых песнях i танцах. Мясцовая адметнасць адчуваецца i у касцюмах удзельшкау, якія выраблены па узорах старадауніх строяу.

Рэпертуар адлюстроувае розныя мастацкія праявы мясцовасцовыя танцы гуртавыя i парныя — «Кракавяк», «Сербіянка», «Полька па-мясцоваму»; песні абрадавыя (веснавыя, траецкія, купальскія) i пазаабрадавыя.

Актыуныя удзельнікі i лауэры ансамбля Юля Бялько, Антон Гозкі, Таццяна Алёхна у калектыве, бадай, з першай “Берагіні”. Удзельніцы фальклорнага ансамбля адначасова з'яуляюцца i навучальцамі творчай майстэрні па ткацтву, якая дзейнічае пры Валосавіцкім СДНТ.

«Некрашынка» — пераможца абласнога фестывалю фальклорных калектывау (г. Ельск, 2004 г.), з'яуляецца пераможцам III абласнога i Ураённага конкурсау танцавальных пар — выканауцау народных побытавых танцау (г. Гомель, г. п. Акцябрскі, 2005 г.).

Музычны кipayнік — Міхаіл Уладзіміравіч Ігнатовіч.



Наверх