Меню сайта

З нашага архіва:

Фестываль Берагиня з'яўляецца эфектыўнай формай захавання і адраджэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і прыцягненні дзяцей і моладзі да нацыянальных культурных традыцый. Для ЮНЭСКА ахова нематарыяльнай культурнай спадчыны з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці Арганізацыі.

"СКАРБОНКА"

маладзёжны фальклорны калектыу Ляскавщкага сельскага дома народнай творчасці Акцябрскага раёна

мастацкі кіраунік Людміла Дрань


Біяграфія:


«Скарбонка» з'яуляецца папулярызатарам народнай творчасці, традыцыйных мясцовых свят i абрадау. Створана у 2006 г., у склад калектыву уваходзяць рабочыя, мясцовая інтэлігенцыя (20 чалавек).

Рэпертуар калектыву складаецца з адноуленых мясцовых абрадавых i пазаабрадавых песень, народных побытавых танцау, прысвак, гульняу, узорау іншых фальклорных жанрау.

Удзельнікі калектыву вучацца вышываць, ткаць, плесці паясы; часвойваюць тэхналогіі працы з саломай.

Да таго як апынуцца у складзе маладзёжнага фальклорнага калектыву, яго удзельнікі мелі пэуны вопыт у галіне народнай мастацкай творчасці: неаднаразова выступалі перад жыхарамі сваей i навакальных вёсак, прымалі удзел у раённых аглядах, конкур¬сах танцавальных пар, салютау — выканауцау творау народнай спадчыны.

Сярод удзельнікау калектыву вылучаюцца адметным голасам i самабытнай манерай выканання фальклорных песень Яугенія Пальцава i Анжэла Казлова.



Наверх