Меню сайта

З нашага архіва:

Фестываль Берагиня з'яўляецца эфектыўнай формай захавання і адраджэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і прыцягненні дзяцей і моладзі да нацыянальных культурных традыцый. Для ЮНЭСКА ахова нематарыяльнай культурнай спадчыны з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці Арганізацыі.

"СУЗОР'Е"

народны маладзёжны фальклорны ансамбль Пратасевіцкага сельскага дома культуры Асіповщкага раёна

мастацкі кіраунік Наталля Еудакімовіч


Біяграфія:


Народны фальклорны ансамбль «Сузор'е» быу створаны у студзені 1988 г. У склад ансамбля увайшлі рабочыя, інтэлігенцыя — жыхары вёсак Забалацце i Пратасевічы. 3 1998 г. калектывам кіруе выпускніца Беларускага дзяржаунага універсітэта культуры Н. А. Еудаюмовіч.

Дзякуючы яе намаганням пры калектыве створана акампаніруючая інструментальная группа з музыкау, якія iграюць на традыцыйных народ¬ных інструментах — цымбалах, гармошку, дудках, ражках, скрыпцы.

У рэпертуары ансамбля «Сузор'е» — больш за 50 творау –старажытных беларускіх народных песень i іх сучасных апрацовак. У сваей творчасці ансамбль i кіраунік шмат працуюць над увасабленнем фальклорных творау. Переймаюць манеру выканання ад старэйшых жыхароу сваей i навакольных вёсак.

У ансамблі практыкуюцца пастаноукі абрадау i народных свят з элементамі тэатралізацыі: бытавая замалёука «Пратасевіцкі рушнік», святы “Купалле”, “Зажынкі”, “Гуканне вясны”. Адметным у репертуары ансамбля з'яуляецца выкананне побытавых народ¬ных танцау, перанятых ад бабуль i матуль. У калектыве вядзецца работа па стварэнні касцюмау на падставе узорау, якія бытавалі у Асіповіцкім раёне.

Калектыу — актыуны удзельнік абласных i рэспубліканскix фестываляу — дэманстравау свае майстэрства на міжнародных фальклорных фестывалях: у Славакіі — «Еурафальклор», у Pacii — «Крыштальны ключ», «На Мурамскай дарожцы», у Балгарыіі — «Сафійская вясна», «Врачанская вясна». У 2006 г. калектыу прымау удзел у IV Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва «Бэрагіня».

Народны фальклорны ансамбль «Сузор'е» мае шмат грамат, дыпломау, падзяк раённага i абласнога кірауніцтва за пленную творчую дзейнасць.



Наверх