Меню сайта

З нашага архіва:

Фестываль Берагиня з'яўляецца эфектыўнай формай захавання і адраджэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і прыцягненні дзяцей і моладзі да нацыянальных культурных традыцый. Для ЮНЭСКА ахова нематарыяльнай культурнай спадчыны з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці Арганізацыі.

"НАШЧАДКІ"

дзіцячы фальклорны ансамбль Забалацкага сельскага дома культуры Любанскага раёна


Біяграфія:


Ансамбль створаны у 1992г. Яго нязменным кірауніком з'яуляецца Ірына Караліс, апантаная спявачка i мудры педагог. Удзельнікамі ансамбля становяцца таленавітыя i здольныя да творчасці школьнікі 4-11-га класау Забалацкай СШ.

Нашчадкі» — вядучы дзіцячы фальклорны калектыу Любанскагa раёна. Свой рэпертуар фарміруюць па каляндарнаму прынцыпy, сабраны у сваей i суседніх вёсках Юшкавічы, Закальное, Смольгава, Рачэнь. Працуе у аутэнтычнай спеунай манеры, пераймаюючы песні з жывога голасу спевакоу старэйшага пакалення. Існуе І малодшая трупа, якая пад стаць старэйшай вядзе свой спеуны голас. Не апошняе месца у рэпертуары ансамбля займаюць бытавыя танцы i карагоды.

Касцюмы, у якіх выступае ансамбль, — рэканструкцыі дзявочага , i юнацкага адзення 20—30-х гг. XX ст. вёсак Любанскага раёна i выраблены мясцовымі майстрамі.

Калектыу «Нашчадкі» — удзельнік заключных імпрэзау Рэспубліканскага эксперыментальнага праекта «Танцавальны фальклop i дзеці» (НДАЛ «Зубраня», ліпень, 2003), Рэспубліканскага семінара «Этнакультурнае выхаванне дзяцей i моладзі сродкамі народнай педагогікі. Правядзенне фальклорных свят i фестываляу» Мінск, НЦТДІМ, май 2003), абласнога фестывалю «Фальклорная талака» (г. Нясвіж, 2005).

Выхаванцы Ірыны Уладзімірауны неаднаразова займалі прызавыя месцы на раённых святах: традыцыйнай народнай харэаграфii «Танцы пад гармонік» (г. Любань, 2002, 2005), фальклору Фальклорная вандроука» (г. Любань, 2003).



Наверх