Меню сайта

З нашага архіва:

...Фестываль Берагиня з'яўляецца эфектыўнай формай захавання і адраджэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і прыцягненні дзяцей і моладзі да нацыянальных культурных традыцый. Для ЮНЭСКА ахова нематарыяльнай культурнай спадчыны з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці Арганізацыі.

“ЭТНАФОНАСУПОЛКА”

гурт спецыялізацьі “Этнафоназнауства” Беларускага дзяржаунага універсітэта культуры i мастацтвау

мастацкі кіраунік Таццяна Пладунова


Біяграфія:


Калектыу утвораны у 2004 г. артыстам-вакалістам вышэйшай катэгорьі Таццянай Пладуновай са студэнтау першага набо¬ру спецыялізацыі “Этнафоназнауства”, якія паходзяць з розных рэёнау Беларусі. У навучальным працэсе i творчай практыцы студэнтамі i ix педагогам вядзецца дзейнасць па фарміраванні методыкі пераймання вакальнай этнафоні беларусау, прыкладанні тэорыі этнапедагогікі да традыцыйнай культуры народа.

За час сумеснай творчай дзейнасці падрыхтаваны праграмы “Каляды на Заходнім Палесі”, “Сёмуха”, “Полацкае Купале”. Удзельнікі старанна засвойваюць традыцыйныя прыёмы выка-нання на такіх музычных інструментах, як скрыпка, дуда, гуслі, барабан, варган, бубен з калатушкай.

Праз этнадыскатэю з дударскай музыкай i адпрауленне ка-ляндарных свят “Этнафонасуполка” удзельнічае у этнакультурным выхаванні мінскай моладзі 3 2004 г. калектыу — пастаянны удзельнік праекта “Па Крывіі без баяна” (2001—2007), які з мэтай аднавіць функцыянальнасць дударскай музыкі у побыце беларускай моладзі вядзе мінскі гурт “Ветах”. Гурт “Этнафонасуполка” — дыпламант “Каляднага фэсту” у Мінску (2005), міжнародных фэстау “Наследники традиций” у Санкт-Пецярбургу (2007), “Фэсту музыкі універсітэтау” у Бяльфоры (Францыя, 2007).



Наверх