Меню сайта

З нашага архіва:

...Фестываль Берагиня з'яўляецца эфектыўнай формай захавання і адраджэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і прыцягненні дзяцей і моладзі да нацыянальных культурных традыцый. Для ЮНЭСКА ахова нематарыяльнай культурнай спадчыны з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці Арганізацыі.

“РАМЕ”

гурт спецыялізацыі “Этнафоназнауства” Беларускага дзяржаунага універсітэта культуры i мастацтвау

стваральнік i мастацкі кіраунік калектыву

Вячаслау Калацэй


Біяграфія:


Калектыу утвораны у 2007 г. са студэнтау чацвёртага набо¬ру спецыялізацьі «Этнафоназнауства», якія паходзяць з розных рэгіёнау Беларусі i збольшага маюць досвед удзелу у фальклорным руху у складзе мінскix i рэгіянальных аб'яднанняу аматарау народ¬най творчасці.

Назва гурту перакладаецца як “плячо” з нагоды таго, што хлопцы i адзіная у гурце дзяучына (М. Касач з любанскіх “Верабеек”) Актыуна падтрымліваюць (“падстауляюць плячо”) энтузіястау фальклорнага руху.

У навучальным працэсе факультэта традыцыйнай беларускай культуры i сучаснага мастацтва i у творчай практыцы студэнтамі i IX педагогам вядзецца дзейнасць па перайманні мужчынскай пэунай традыцьі, рэстаурацьі адпаведных фальклорных жанрау. За час сумеснай творчай дзейнасці падрыхтаваны праграмы “Вялікдзень на Палессі”, “Цэнтральнабеларуская карчма”.

Удзельнікі старанна засвойваюць традыцыйныя прыёмы выканання на такіх музычных інструментах, як скрыпка, дуда, гуслі, барабан, варган, бубен з калатушкай. Праз этнадыскатэкі з дударскай музыкай i адпрауленне каляндарных свят “Раме” удзельнічае у акультурным выхаванні мінскай моладзі.

3 2007 г. калектыу — пастаянны удзельнік праекта “Па Крывіі без баяна” (2001—2007), які з мэтай аднавіць функцыянальнасць дударскай музыкі у побыце беларускай моладзі вядзе Miнскі гурт “Ветах”. У рамках праекта “Раме” бралі удзел у імпрэзах “Затанцоуванне “Куста”” і “Дуды Юр’я зімовага” (Мінск, 2007), “Ракаускае купалле” (Валожынскі раён, 2007 г.).



Наверх