Меню сайта

З нашага архіва:

...Фестываль Берагиня з'яўляецца эфектыўнай формай захавання і адраджэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і прыцягненні дзяцей і моладзі да нацыянальных культурных традыцый. Для ЮНЭСКА ахова нематарыяльнай культурнай спадчыны з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці Арганізацыі.

“ЦЯРЭШКАВЫ ШЧОДРЫКІ”

узорны фальклорны ансамбль Рассветаускага культурна-спартыунага цэнтра Акцябрскага раёна


Біяграфія:


Ансамбль створаны у 1998 г., у 2005 г. яму было нададзена найменне “Узорны аматарскі калектыу”. У складзе калектыву — 12 удзельнікау. Мастацкі кіраунік Алена Ліхашапка.

Назва калектыву абрана згодна з паданнем пра вялікую сям'ю Цярэшкі — добрых спевакоу, танцорау, музыкау, якая шмат веся-лосці прыносіць жыхарам на калядныя святы.

Удзельнікі ансамбля валодаюць гармонікамі, шумавымі інструментамі. Вывучаюць народныя рамёствы: вышыуку, тканне паясоу, выразанне выцінанак, пляценне з саломкі. Маюць імпэт да вывучэння народна-побытавых танцау. Неаднаразова спаборнічалі на конкурсах выканауцау народных побытавых танцау i былі пераможцамі абласнога конкурсу у 2005 г.

У рэпертуары калектыву — веснавыя, летнія, жніуныя, кара-годныя песні. Сярод ix: “А мы проса сеялі”, “Таукачыкі”, “Камар лазню тапіy”, “У карагодзе мы былі” і інш.

У 2006 г. калектыу стау лаурэатам II ступеш IV Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”.

Музычны кіраунік калектыву Ігap Дземенкавец.



Наверх