Меню сайта

З нашага архіва:

...Фестываль Берагиня з'яўляецца эфектыўнай формай захавання і адраджэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і прыцягненні дзяцей і моладзі да нацыянальных культурных традыцый. Для ЮНЭСКА ахова нематарыяльнай культурнай спадчыны з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці Арганізацыі.

”РУДАБЕЛЬСКІЯ ЗОРАЧКІ”

узорны фальклорны ансамбль Акцябрскага цэнтра вольнага часу Гомельскай вобласці


Біяграфія:


Ансамбль “Рудабельскія зорачкі” створаны у 1995 г., у 2000 г. нададзена найменне “Узорны аматарскі калектыу”.

Сённяшнія удзельнікі калектыву, яго мастацкі кіраунік Вольга Дульская і акампаніятар Дзмітрый Бяжкоу працягваюць справу, пачатую некалі настауніцай пачатковых класау Акцябрскай раённай гімназіі Тамарай Кругловай i першымі удзельнікамі “Зорачак”. У склад калектыву уваходзяць вучні 6—11-га кл. раённай гімназі: фальклорная група (20 хлопчыкау i дзяучынак, якія танцуюць i спяваюць), акампаніруючая група «Брачынскія музыкі» (8 чалавек), малодшая узроставая група (20 чалавек). Амаль з пачатку заснавання калектыву самыя актыуныя удзельнікі — спевакі i танцоры Сяргей Бяжкоу, Аляксей Кудзелька, Ксеня Сачок, Кацярына Шэйка, Святлана Красоуская, Юля, Святлана, Татьяна Любанцы, Аляксандр Кандратовіч, Сяргей Давыдоускі.

У аснове дзейнасці калектыву ляжыць краязнаучая праца, вандроукі у навакольныя вёскі, сустрэчы з носьбітамі, у час якіх рабяты, пераймаюць песні “з голасу у голас”, музыку — “з рукі у руку”, танцы прабабулек i бабуль —«з нaгi у нагу». Падчас вандровак вывучаюць таксама абрады, народны касцюм, танцавальны этыкет. У «Зорачках» дзеці навучаюцца саломапляценню, ткацтву, вырабу выцінанак.

Калектыу плённа супрацоунічае з носьбітамі традыцый Аляксеем Фёдаравічам Куляём, Сямёнам Данілавічам Селіванавым (г. п. Акцябрскі), Настасяй Астапаунай Юрчак (в. Валосавічы).

У праграме выступления калектыву — абрадавыя, пазаабра давыя песні, карагоды, танцы, гульні, найгрышы.

Узорны фальклорны ансамбль “Рудабельскія зорачкі” — лаурэат I ступені фестывалю фальклорнага мастацтва “Бepaгіня” (1999 г.), дыпламант гранпры II i III фестываляу фальклору “Берагшя» (2000, 2004 гг.), II Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод” (1999 г.), рэспубліканскага фестывалю народнага танца “Беларуская полька”, а таксама ды¬пламант абласнога фестывалю фальклорных калектывау “Шануйце спадчыну сваю” (2005 г.), рэгіянальнага фестывалю гарманістау Палескага краю “Грай гармонік” (2005 г.), дыпламант I ступені занальнага агляду-фестывалю народнага мастацтва “Беларусь — мая песня” (1997 г.) i інш.

Калектыу “Зорачак” — удзельнікі адборачнага тура фестывалю “Усе мы родам з дзяцінства” (2002 г.), фальклорнай экспедыцыі на Нарач (Мінская вобл., 2002 г.); рэспублжанскага “Круглага стала” па тэме “Свята сонечнага крыжа” на базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей i моладзі Міністэрства адукацьй Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, 2004 г.).



Наверх